Хлорцыя́н, хлорысты цыян — хлорангідрыд цыянавай кіслаты ClCN.

Уласцівасці Бясколерны гаручы газ з рэзкім непрыемным пахам, цяжэйшы за паветра пры нармальных умовах. Тэмпература плаўлення −6,9 °C. Тэмпература кіпення 12,8 °C. Умерана раствараецца ў вадзе, добра — у арганічных растваральніках (спірт, эфір). Пры ўзаемадзеянні з паветрам утварае выбухованебяспечныя сумесі.

Атрыманне Хлорцыян атрымліваюць узаемадзеяннем хлору з цыянавадароднай (сінільнай) кіслатой.

Бяспека Ядавітае рэчыва. Выклікае агульнае атручванне, раздражненне слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў.

Выкарыстанне Хлорцыян выкарыстоўваецца ў вытворчасці цыянавай кіслаты і яе вытворных, нітрылаў, фарбавальнікаў, гербіцыдаў і інш.

Літаратура

Спасылкі Хлорциан // Учебно-методический центр по гражданской обороне, чрезвычайным ситуациям и пожарной безопасности Кировской области Cyanogen chloride // Centers for Disease Control and Prevention U.S. Department of Health & Human Services

Катэгорыя:Газы Катэгорыя:Злучэнні азоту Катэгорыя:Злучэнні вугляроду Катэгорыя:Хларыды Катэгорыя:Хімічная зброя Катэгорыя:Яды Катэгорыя:Цыяніды