Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд (нар. , Нач Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Магілёўскую савецка-партыйную школу пры ЦК КПБ (эканаміст-арганізатар), Мінскую вышэйшую партыйную школу, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Праўда» Ганцавіцкага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй выканкама Дзяніскавіцкага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, інструктарам, старшынёй партыйнай камісіі Ганцавіцкага райкама КПБ, старшынёй калгаса «Расія», намеснікам старшыні калгаса «Праўда» Ганцавіцкага раёна, дырэктарам філіяла аптовага і камісійнага гандлю «Брэстаптгандаль», старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняСВИРИД АЛЕКСАНДР ВЛАДИМИРОВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Пашаны, «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматаміПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Старшыні Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў