Тугаі — участкі далін рэк Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, якія затапляюцца падчас паводак і разводдзяў. Тут могуць сустракацца тугайныя лясы, , водна-балотная расліннасць. Драўнінна-хмызняковая расліннасць прадстаўлена таполямі, тамарыскамі, лохам, вярбой, абляпіхай. Сустракаюцца ліяны (у іх ліку павойнікі, павой), якія часам густа аплятаюць дрэвы і хмызнякі. У пераўвільготненых месцах расце трыснёг. Тугаі выкарыстоўваюцца як пашы. Маюць вялікае водаахоўнае значэнне.

Катэгорыя:Цэнтральная Азія Катэгорыя:Формы рэльефу