Ванда Фердзінантаўна Януковіч (нар. , в. Пятровічы, Пастаўскі раён Віцебская вобласць) — беларускі палітык. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.

Біяграфія Нарадзілася 21 чэрвеня 1948 года ў в. Пятровічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Чырвоны сцяг» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, старшынёй выканкама Воцкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна. Была старшынёй раённай планавай камісіі выканкама Пастаўскага раённага Савета народных дэпутатаў. Займала пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні, старшыні Пастаўскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняЯНУКОВИЧ ВАНДА ФЕРДИНАНТОВНА .

Узнагароды падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ордэн Пашаны, ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта