Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання — канвенцыя ААН, які забараняе катаванні пры любых абставінах, забараняе выдачу асобаў у краіны, дзе для іх існуе сур’ёзная пагроза катаванняў, і ўстанаўлівае абавязак крымінальнага пераследу за катаванні. Прынятая ў 1984 годзе і ўступіла ў сілу ў 1987 годзе. Нагляд за выкананнем канвенцыі ажыццяўляе у складзе дзесяці экспертаў; ён робіць заўвагі па дакладах дзяржаў-удзельніц канвенцыі і разглядае скаргі на тыя дзяржавы-удзельніцы, якія прызналі адпаведную кампетэнцыю камітэта, зрабіўшы заяву згодна з артыкуламі 21 і 22 канвенцыі. У 1992 годзе былі прынятыя папраўкі да канвенцыі, якія не ўступілі ў сілу, па стане на 2016 годДанные о ратификации поправок к статьям 17 (7) и 18 (5) КПП.

У 2002 годзе быў прыняты і ў 2006 годзе ўступіў у сілу факультатыўны пратакол да канвенцыі, які стварыў механізм візітаў па мадэлі ЕКПК. Гэтыя функцыі ажыццяўляе Падкамітэт па папярэджанні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання Камітэта супраць катаванняў. Таксама пратакол устанаўлівае для дзяржаў-удзельніц абавязак стварыць нацыянальны прэвентыўны механізм.

Па стане на студзень 2016 года ў канвенцыі ўдзельнічае 158 краін, у факультатыўным пратаколе 80Данные о ратификации Конвенции и протокола. Па стане на сакавік 2009 года, заяву аб прызнанні кампетэнцыі камітэта разглядаць індывідуальныя скаргі зрабілі 64 краіны, разгледжана 379 скаргаў, з іх па 47 канстатаваныя парушэнні.

Спасылкі

Канвенцыя Факультатыўны пратакол Камітэт супраць катаванняў Падкамітэт па папярэджанні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання Падборка матэрыялаў па падрыхтоўцы канвенцыі, 1974—1984, гісторыя яе прыняцця і аглядны артыкул (частка матэрыялаў таксама дае спасылкі на іншамоўныя версіі)

Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя дакументы Катэгорыя:Дагаворы і канвенцыі ААН Катэгорыя:Міжнародныя канвенцыі