Мікалай Канстанцінавіч Андрайчук (нар. , в. Падбела Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі юрыст і палітык.
Біяграфія Скончыў Калінінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў следчым Камянецкага РАУС, суддзёй, старшынёй суда Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага скліканняАНДРЕЙЧУК НИКОЛАЙ КОНСТАНТИНОВИЧ . Быў членам пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і судова-прававых пытаннях.
Узнагароды Медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Літаратура Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Мн., 2009. С. 11-12.
Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання