Гіграфі́ты — наземныя расліны, прыстасаваныя да жыцця ва ўмовах залішняга ўвільгатнення.

Травяністыя расліны і эпіфіты вільготных трапічных лясоў, таксама якія растуць каля вадаёмаў, у дэльтах рэк. Такім раслінам уласціва павышаная транспірацыя. Яны маюць вялікія і тонкія ліставыя пласціны са слаба развітым знешнім ахоўным слоем (кутыкулай), сцяблы з амаль неразвітай механічнай тканкай, слабую каранёвую сістэму. Залішняя вільгаць выдаляецца з дапамогай спецыяльных клетак, размешчаных па краю ліста. У дзённы час лісце такіх раслін можа губляць за адну гадзіну колькасць вады, перавышаючую яго масу ў 4—5 разоў.

Да гіграфітаў адносяцца такія расліны, як лотаць балотная, бабок трохлісты, фіялка балотная, паручайнік шыракалісты, шлёмнік звычайны і інш.

Гл. таксама Трапафіты

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Экология водных и околоводных декоративных растений: метод.указания/ С. Б. Криворотов, Н. А. Сионова. — Краснодар: КубГАУ, 2015. — 36с.

Катэгорыя:Экалогія раслін