Павел Іванавіч Папко (нар. , Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі выкладчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 і 8 склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 11 верасня 1983 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура»; магістратуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (навучэнскай і студэнцкай моладзі)»; Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў выкладчыкам-стажорам, выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы, намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце, начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, прарэктарам па выхаваўчай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Баранавіцкай-Усходняй акругі № 6. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, упраўлення адукацыі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзела па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Граматай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мае падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
Сям'я Жанаты, выхоўвае двух сыноў.
Крыніцы
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання