Пасольства Беларусі ў Германіі або Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія () — афіцыйнае дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, размешчанае ў сталіцы дзяржавы — Берліне. Беларускім паслом у Германіі да 2024 года быў Дзяніс Сідарэнка.

Гісторыя У 1919—1925 гг. у Берліне дзейнічала надзвычайная дыпламатычная місія Беларускай Народнай РэспублікіУ. Сакалоўскі. Прадстаўніцтва БНР у Германіі — Афіцыйны сайт Рады БНР. Нягледзячы на тое, што БНР не атрымала афіцыйнага прызнання з боку Германіі, яе дыпламатычная місія была зарэгістравана ў нямецкім Міністэрстве замежных спраў у сакавіку 1919 г. Прадстаўнікі БНР мелі афіцыйныя кантакты з нямецкім урадамЗ справаздачы пра беларуска-нямецкія стасункі — жнівень 1920 — Афіцыйны сайт Рады БНР і сустракаліся з нямецкім міністрам замежных спраў Вальтарам Зімансам[http://www.radabnr.org/cvikievic-simons-1920/ Сустрэча з замежным міністрам Германіі — ) — Афіцыйны сайт Рады БНР. Місія займалася дапамогай ваеннапалонным беларусам, распаўсюджвала інфармацыю пра Беларусь у нямецкім грамадстве. Пры дыпламатычнай місіі дзейнічала Беларускае прэсавае бюро.

У 1923 г. Германія ўсталявала фармальныя дыпламатычныя адносіны з кантраляванай бальшавікамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай РэспублікайДвухбаковыя адносіны  — Афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў Германіі . Практычна двухбаковых адносін не вялося, пасольстваў у Мінску і Берліне адкрыта не было.

Пасля распаду СССР і аднаўлення незалежнасці Беларусі дыпламатычныя стасункі з Германіяй былі адноўлены з спасылкай на стасункі, усталяваныя ў 1923 годзе.

У 1994 годзе ў прысутнасці пасла Пятра Садоўскага, міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі і статс-сакратара міністэрства замежных спраў Германіі Дытэра Каструпа было афіцыйна адкрыта пасольства Беларусі ў Германіі. Яна размяшчалася ў тагачаснай сталіцы Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20Адкрыццё пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі, 1994 г. (Відэа) — Афіцыйны сайт Рады БНР.

У 1996 г. пасольства была пераведзена ў Берлін пасля таго, як туды была перанесена сталіца Германіі.

Будынкі Пасольства займае дзве вілы XIX стагоддзя ў раёне берлінскага Трэптаў-парку. Адна з іх да Другой сусветнай вайны была жылым домам, а ў часы камуністычнай Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі — паштовым аддзяленнемГісторыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ — Афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў Германіі.

Другі будынак вядомы як «Віла Луізэ» і быў пабудаваны архітэктарам Паўлем Гёфхенам у 1888 г. Нямецкі паэт Тэадор Фантанэ згадвае гэты дом у сваіх «Падарожжах па Брандэнбургу».

Паслы

Беларуская Народная Рэспубліка (кіраўнікі надзвычайнай дыпламатычнай місіі) Аркадзь Смоліч (май — жнівень 1919 г.) Лявон Заяц (жнівень — кастрычнік 1919 г.) Леанід Баркоў (кастрычнік 1919 г. — 1921 г.) Андрэй Бароўскі (1921—1925 гг.)

Рэспубліка Беларусь (паслы) Пётр Садоўскі (1992—1994) Пётр Бяляеў (1995—1998) Уладзімір Скварцоў (1999—2009) Андрэй Гіро (2009—2015) Дзяніс Сідарэнка (2016—2024)

Спасылкі

Афіцыйны сайт Адкрыццё пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі, 1994 г. (Відэа)

Катэгорыя:Беларуска-нямецкія адносіны Германія Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Берліна