Пі́хтавы алей — эфірны алей, які атрымліваюць перагонкай парай з ігліцы і маладых галінак піхты сібірскай.
Празрыстая, бясколерная, светла-жоўтая або зеленаватая вадкасць з характэрным смалістым пахам.
Найбольш якасны алей атрымліваецца з маладых парасткаў, нарыхтаваных у ліпені—жніўні. З 70—70 тон сыравіны атрымліваецца каля 1 тоны алею.
Выкарыстанне Піхтавы алей выкарыстоўваецца ў мылаваранай, парфумернай, лікёра-гарэлачнай вытворчасці, у медыцыне. З яго атрымліваюць медыцынскую камфору.
Літаратура
Катэгорыя:Эфірныя алеі Катэгорыя:Піхта