Вядомыя ўраджэнцы Гомеля.
__NOTOC__
А Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў (1926—2003) — беларускі мовазнавец. Дзіямар Антонавіч Аксяновіч (1930—2010) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічых матэрыялаў і вырабаў. Кандыдат тэхнічных навук (1969). Сямён Майсеевіч Алукер (1893—1955) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1949). Амвросій (Шаўцоў) (нар. 1975) — беларускі праваслаўны дзеяч, вікарны епіскап Гомельскай і Жлобінскай епархіі. Антон Дзям’янавіч Амельчанка (нар. 1985) — беларускі футбаліст і трэнер. Сяргей Пятровіч Амельянчук (нар. 1980) — беларускі футбаліст і трэнер. Ігар Аўрунін (1957—2020) — савецкі і ізраільскі лёгкаатлет. Майстар спорту міжнароднага класа. Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка (1965—2018) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст.
Б Ігар Міхайлавіч Бабкоў (нар. 1964) — беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003). Ігар Міхайлавіч Бабук (нар. 1934) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003). Алеся Аляксандраўна Бабушкіна (нар. 1989) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Вальдэмаравіч Багдановіч (нар. 1964) — Спецыяліст у галіне дынамікі, трываласці машын, прыбораў і апаратуры. Доктар тэхнічных навук (2006), прафесар. Палута Аляксандраўна Бадунова (1885—1938) — дзяячка беларускага нацыянальнага руху, настаўніца. Уладзімір Сцяпанавіч Бажэнаў (1917—1968) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Дыяна Андрэеўна Бакум (нар. 2003) — беларуская футбалістка, нападаючая. Віктар Кірылавіч Барабанцаў (нар. 1947) — беларускі жывапісец, педагог. Дзмітрый Анатолевіч Барадзін (нар. 1999) — беларускі футбаліст. Цімафей Сцяпанавіч Барадзін (1917—1942) — партызан Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнік аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падпольных груп у Гомелі, Герой Савецкага Саюза Яўген Юр’евіч Барсукоў (нар. 1990) — беларускі футбаліст. Уладзімір Мікалаевіч Бартноўскі (нар. 1956) — беларускі ваенны ўрач. Кандыдат медыцынскіх навук (1987), дацэнт (1992). Арцём Андрэевіч Башлакоў (нар. 1995) — беларускі фрыстайліст. Майстар спорту Беларусі. Андрэй Эдуардавіч Белякоў (нар. 1976) — беларускі палітык. Артур Алегавіч Белякоў (нар. 1993) — беларускі спартыўны акрабат. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Вольга Анатолеўна Бембель-Дзядок (1906—1974) — беларускі скульптура. Першая жонка скульптара А. А. Бембеля. Яўген Абрамавіч Бірбраер (1912—1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Аляксей Мікалаевіч Бойка (нар. 1976) — беларускі архітэктар. Вячаслаў Бортнік (нар. 1974) — беларуска-амерыканскі грамадскі дзеяч, праваабаронца, адукатар, псіхолаг, актывіст ЛГБТ-руху. Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Валерый Анатольевіч Брылёў (1959—2026) — беларускі архітэктар і дыпламат. Міхаіл Іванавіч Будыка (1920—2001) — вучоны ў галіне геафізікі, геаграфіі, геахіміі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1964), акадэмік Расійскай акадэміі навук (1992). Уладзімір Абрамавіч Быхоўскі (1925—1991) — савецкі архітэктар. Член Саюза архітэктараў (1957), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР (1981), заслужаны архітэктар РСФСР (1987). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аксана Пятроўна Бязлепкіна (нар. 1981) — беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык.
В Надзея Прохараўна Варвановіч (1903—1985) — беларуская мастачка. Юрый Ігнатавіч Варум (1949—2014) — кампазітар, прадзюсар, музыкант. Юрый Леанідавіч Варушчанка (нар. 1976) — беларускі архітэктар. Арцём Аляксандравіч Васькоў (нар. 1988) — беларускі футбаліст. Уладзімір Уладзіміравіч Верамеенка (нар. 1984) — беларускі баскетбаліст. Мікола Аляксеевіч Вішнеўскі (1910—1986) — беларускі празаік. Міхаіл Вяргеенка (нар. 1950) — беларускі футбаліст і трэнер. Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін (1925—2015) — поўны кавалер ордэна Славы.
Г Наталля Віктараўна Галіноўская (нар. 1975) — беларускі ўрач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (2017), прафесар (2019). Кацярына Генадзеўна Ганчар (нар. 1988) — беларуская лёгкаатлетка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Леанід Паўлавіч Гарай (1937—2019) — беларускі футбаліст і трэнер Наталля Гаўрыленка (нар. 1986) — беларускі спартсменка (акадэмічнае веславанне). Яўген Міхайлавіч Гаўрыленка (нар. 1951) — беларускі лёгкаатлет, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў. Леанід Рыгоравіч Гейштар (нар. 1936) — беларускі і савецкі канаіст, алімпійскі чэмпіён 1960 года, чэмпіён свету. Заслужаны майстар спорту СССР Інэса Святаславаўна Гадэ (нар. 1950) — беларускі архітэктар. Ігар Уладзіміравіч Градабоеў (1971—2013) — беларускі футбаліст. Надзея Уладзіміраўна Грунтовіч (нар. 1961) — беларускі спецыяліст у галіне энергаэфектыўнасці і тэхнічнай дыягностыкі. Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. 1981) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Д Аляксандр Ехільевіч Дабравіцкі (нар. 1939) — расійскі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі УАССР (1983). Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава (нар. 1955) — беларускі гісторык музыкі. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў (1924—1983) — беларускі пісьменнік. Уладзімір Аляксандравіч Дамарацкі (1946—2000) — беларускі кампазітар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Аляксандр Анатолевіч Данілаў (нар. 1980) — беларускі футбаліст. Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец (нар. 1964) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Валерый Цімафеевіч Даўгала (нар. 1947) — беларускі мастак-манументаліст. Аляксандр Міхайлавіч Дворнік (нар. 1950) — беларускі радыеэколаг, фізік. Доктар біялагічных навук (1999), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1988). Мікалай Мікалаевіч Дворнікаў (1907—1938) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч. Цімафей Аляксандравіч Дзейнічэнка (нар. 1986) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Чэмпіён Еўропы 2011 года, чэмпіён Беларусі 2010 і 2016 гадоў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Анатолій Міхайлавіч Дзмітровіч (1917—1998) — беларуская спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці. Іосіф Іванавіч Дзякаў (1903—1984) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Ксенія Аляксандраўна Прыемка-Дзяцук (нар. 1986) — беларуская лёгкаатлетка (патройны скачок). Дар’я Паўлаўна Доўгаль (нар. 2000) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Ё Карына Аляксандраўна Ёжыкава (нар. 1990) — беларуская гандбалістка.
Ж Мікалай Фёдаравіч Жлоба (нар. 1935) — беларускі архітэктар. Працуе ў ландшафтнай архітэктуры. Герой Савецкага Саюза, гвардыі малодшы сяржант. Іван Мікалаевіч Жосткін (нар. 1991) — беларускі футбаліст. Анатоль Яфімавіч Жураў (1922—1977) — вучоны, гісторык, доктар гістарычных навук (1967), прафесар (1968). Людміла Васільеўна Жыжэнка (нар. 1953) — беларуская мастачка. Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі (1988—2014) — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні.
З Вольга Аляксандраўна Залатарова (нар. 1964) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2015), дацэнт (2001), прафесар. Аляксей Пятровіч Зефіраў (1907—1979) — савецкі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1968), доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1958). Іосіф Абрамавіч Зільберштэйн (1927—1995) — гідраметэаролаг, вучоны фізіка-географ і геаэколаг. Яфрэм Ісакавіч Злотнік (1919—1993) — беларускі ўрач-нейрахірург. Анатоль Генадзьевіч Злотнікаў (нар. 1944) — беларускі сацыёлаг, дэмограф.
І Аляксандр Віктаравіч Іваноў (нар. 1994) — беларускі спявак, прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2016». Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаценка (нар. 1995) — беларускі футбаліст. Станіслаў Вячаслававіч Іжакоўскі (нар. 1994) — беларускі футбаліст. Уладзімір Леанідавіч Ізотаў (нар. 1988) — беларускі плывец, паралімпійскі чэмпіён. Дыяна Ігараўна Ільіна (нар. 1996) — беларуская гандбалістка. Анатоль Рыгоравіч Ісачанка (нар. 1922) — расійкі фізіка-географ, ландшафтазнаўца і картограф. Уладзімір Рыгоравіч Ісачанка (1925—2011) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1998). Член Саюза архітэктараў СССР (1967), Беларускага саюза архітэктараў.
К Ірына Кабасакал (нар. 1979) — беларуская ўрач-дыетолаг. Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў (1927—2012) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980). Алег Мікалаевіч Кавалёў (нар. 1987) — беларускі футбаліст. Анатоль Анатольевіч Кавалёў (1939—2008) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1991).
Анатоль Аляксасандравіч Кажэўнікаў (нар. 1939) — горны інжынер. Доктар тэхнічных навук, прафесарhttps://esu.com.ua/article-7527. Эдуард Ашэравіч Казачкоў (нар. 1933) — беларускі кампазітар, ваенны дырыжор. Ірына Уладзіміраўна Казеева (нар. 1974) — беларуская футбалістка і футбольны трэнер. Сяргей Іванавіч Калеснік (нар. 1970) — савецкі і беларускі вясляр на байдарцы, заслужаны майстар спорту СССР. Іван Емяльянавіч Каленікаў (1912—1969) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). Алена Мікалаеўна Калінічэнка (нар. 1948) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар хімічных навук (2000). Югася Каляда (нар. 1981) — беларуская пісьменніца. Яўген Іванавіч Камароў (нар. 1933) — фотамастакhttps://esu.com.ua/article-4284. Георгій Кандрусевіч (нар. 1978) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Арцём Уладзіміравіч Канцавы (нар. 1983) — беларускі футбаліст. Сяргей Уладзіміравіч Канцавы (нар. 1986) — беларускі футбаліст. Дзмітрый Міхайлавіч Карась (нар. 1975) — беларускі тэлевядучы. Генадзь Уладзіміравіч Караткевіч (нар. 1994) — беларускі праграміст. Наталля Геніеўна Карманава (нар. 1975) — беларускі архітэктар. Вольга Капылова (нар. 1982) — беларуская баскетбалістка. Выступала за зборную Беларусі. Ізмаіл Львовіч Капланаў (1938—2011) — беларускі кампазітар, выканаўца, аўтар папулярных песень і інструментальнай эстраднай музыкі. Пётр Уладзіміравіч Карповіч (1874—1917) — рэвалюцыянер. Наталля Уладзіміраўна Карпянкова (нар. 1970) — беларуская спартсменка, майстар спорту СССР, заслужаны майстар спорту Беларусі. Аляксандр Іванавіч Касякоў (нар. 1914) — беларускі архітэктар. Ілья Барысавіч Катунін (1908—1944) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Алеся Каржова (нар. 1997) — беларуская футбалістка і трэнер. Ігар Паўлавіч Кахно (1930—1988) — літаратуразнавец і літаратурны крытык, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1983). Сяргей Аляксандравіч Каўроўскі (1890—1944) — беларускі мастак. Міхаіл Косач (нар. 1985) — беларускі валейбаліст. Вадзім Анатолевіч Коўтун (нар. 1963) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў.
Міхаіл Кікоін (1892—1968) — беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік . Сяргей Якаўлевіч Кілін (нар. 1952) — беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2006), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Міхаіл Рыгоравіч Кісялёў (нар. 1946) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання (канструяванне і вытворчасць прыбораў, ультрагукавая тэхналогія). Уладзімір Анатолевіч Клімавец (нар. 1974) — беларускі гандбаліст. Ніна Георгіеўна Краснова (нар. 1928) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1978). Аляксей Віктаравіч Краўчанка (нар. 1985) — беларускі футбаліст. Сімон Давідавіч Крэмер (1900—1991) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў, Герой Савецкага Саюза. Алена Фёдараўна Кудзіна (нар. 1964) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Ларыса Фёдараўна Кузняцова (нар. 1958) — беларускі палітык і дзяяржаўны дзеяч.