Уладзіслаў Аляксандравіч Старэ́віч (, , ; , Масква — , Фантэн дэ Буа паблізу Парыжа) — расійскі і французскі мастак, кінарэжысёр, кінааператар, заснавальнік расійскага анімацыйнага кіно.

Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям’і. У 1886—1909 гадах жыў у Коўне. У 1909 годзе быў запрошаны на працу ў кінафірму А. Ханжонкава. Заснавальнік расійскага мультыплікацыйнага кіно. У 1911 годзе адкрыў тэхнічны прынцып аб’ёмнай анімацыі. У 1920 годзе пераехаў у Італію разам з групай акцёраў ММТ па запрашэнні фірмы «Ікарус-Фільм», затым — у Францыю, дзе займаўся аб’ёмнай мультыплікацыяй, стварыў 30 мастацкіх твораў і каля 20 рэкламных ролікаў. У 1930 годзе паставіў першую ў гісторыі сусветнага кіно поўнаметражную аб’ёмную мультыплікацыйную экранізацыю паэмы Гётэ «Рэйнеке-Ліс» — «Раман пра лісу».

Літаратура

Нусинова Н. Владислав Старевич // Когда мы в Россию вернемся… Русское кинематографическое зарубежье. 1918—1939. — М.: НИИК, Эйзенштейн-центр, 2003.

Спасылкі Владислав Старевич // Культура. РФ Старевич Владислав Александрович // Кино-Театр. Ру Біяграфія Уладзіслава Старэвіча на People.ru Фільмаграфія Уладзіслава Старэвіча ў IMDB (няпоўная) Фільмы Уладзіслава Старэвіча на UbuWeb Французскі сайт, прысвечаны Уладзіславу Старэвічу (падтрымліваецца яго ўнучкай)

Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Мультыплікатары Расіі Катэгорыя:Мультыплікатары Францыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Італіі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Рэжысёры мультыплікацыі Катэгорыя:Рэжысёры нямога кіно