Андрэй Анатолевіч Злотнікаў (, Ленінград — ) — беларускі навуковец і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся 27 красавіка 1970 года ў Ленінградзе.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (сацыёлаг).
Працаваў спецыялістам па маркетынгу КМП «Галактыка» (Гомель), галоўным эканамістам ТАА «Зеўс» (Гомель), вядучым спецыялістам Сакратарыята Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, выконваючым абавязкі старшыні Прыбарскага сельскага выканаўчага камітэта Гомельскага раёна.
Быў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Філасофія і сацыялогія» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога, дацэнтам кафедры паліталогіі і сацыялогіі, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
17 лістапада 2019 года на парламенцкіх выбарах абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33Злотнікаў Андрэй Анатольевіч. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.
Памёр 7 сакавіка 2023 года.
Сям’я Жанаты. Меў дзвюх дачок.
Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання