Мікалай Арцёмавіч Калінін ( — ) — савецкі кінарэжысёр.
Біяграфія Скончыў тэхнічнае вучылішча пры Мінскім трактарным заводзе (1955), працаваў на заводзе. З 1956 года — асістэнт рэжысёра на мінскім тэлебачанні, з 1958 года — рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм».
Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965), рэжысёрскія курсы пры МХАТ імя М. Горкага (1968).
Памёр 12 лютага 1974 года ў Мінску пры нявысветленых абставінах у перыяд здымак фільма «Бронзавая птушка». Паводле афіцыйнай версіі — ад інфекцыйнага менінгіту (раніцай шпіталізаваны на хуткай медыцынскай дапамогі, да ночы памёр), па неафіцыйнай версіі, смерць наступіла пасля збіцця ў міліцыі ў выніку траўмаў унутраных органаў. Па словах акцёра Андрэя Вайноўскага, памёр ад цырозу печані.
Пахаваны на Усходніх могілках ў Мінску.
Фільмаграфія
1963 — Трэцяя ракета — памошнік рэжысёра 1964 — Цераз могілкі — другі рэжысёр 1965 — Горад майстроў — другі рэжысёр 1968 — Кряжёнок (кароткаметражны) 1969 — — рэжысёр-пастаноўшчык 1970 — — сарэжысёр 1971 — Рудабельская рэспубліка — рэжысёр-пастаноўшчык 1972 — — рэжысёр-пастаноўшчык 1973 — Корцік — рэжысёр-пастаноўшчык 1974 — Бронзавая птушка — рэжысёр-пастаноўшчык
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР