Ірына Эдуардаўна Луканская (нар. , Гродна) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня праўлення Гродзенскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Кіраванне аховай здароўя».

Прайшла працоўны шлях ад урача-педыятра ўчастковага, пульманолага, загадчыка аддзялення, намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы да галоўнага ўрача дзіцячай паліклінікі № 1 г. Гродна.

Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі»Луканская Ірына Эдуардаўна.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Педыятры Беларусі