Іаган (Ганс) Сігізмунд або Ян Жыгімонт (, , ; ) — курфюрст Брандэнбурга з 1608 года, рэгент Прусіі з 1608 года, герцаг Прусіі з 1618 года, прадстаўнік дынастыі Гогенцолернаў. Сын курфюрста Іаахіма Фрыдрыха, спадчыннікам якога стаў у 1608 годзе, і Кацярыны Брандэнбург-Кюстрынскай.

Біяграфія Ян Жыгімонт у 1594 годзе ажаніўся з Ганнай, старэйшай дачкой сваяка — герцага Прусіі Альбрэхта Фрыдрыха, які быў псіхічна хворым і не меў спадчынніка мужчыны. Разам з бацькам заставаўся курфюрстам у Свяшчэннай рымскай імперыі, з таго часу яны былі рэгентамі ў Княскай Прусіі і па гэтым уладанні — васаламі Рэчы Паспалітай. Яны рахмана збіралі падаткі з прусаў і плацілі водкупы ад вайсковых канфедэратаў. Пасля смерці Альбрэхта ў жніўні 1618 года, правы на валоданне Княжацкай Прусіяй перайшлі да Ёгана Сігізмунда і яго нашчадкаў з Брандэнбургскай лініі роду.

У 1609 годзе, калі памёр апошні нашчадак юліх-клеўскіх герцагаў, Ёган, адначасова з Пфальц-Нойбургам, заявіў аб правах на спадчыну. Паводле дортмундскага дагавора краіна была аддадзена ў сумеснае кіраванне абодвух прэтэндэнтаў. Паводле Ксантэнскага пагаднення 1614 года з наступнымі дадаткамі адбыўся другі падзел, пасля якога Клевэ, Марк і Равенсбург адышлі да Брандэнбурга, а Юліх-Берг — да Пфальц-Нойбурга.

Ёган Сігізмунд Гогенцолерн у 1609 годзе абавязаўся ўносіць у польскую каралеўскую казну штогод па 30 000 гульдэнаў, паабяцаў увесці ў Прусіі Грыгарыянскі каляндар і пабудаваць у Кёнігсбергу каталіцкі храм. У выніку ў 1611 годзе Ёган Сігізмунд атрымаў грамату на права кіравання і на спадчынную ўладу ў прускім герцагстве.

У 1613 годзе Ёган перайшоў з лютэранства ў рэфармацтва, але адмысловым дакументам ад 1615 года дазволіў падданым заставацца пры строгім лютэранстве ці формуле канкордыі. Як кальвіністу, яму давялося затым змагацца з апазіцыяй саслоўяў у Прусіі і Брандэнбургу, прычым на бок яго праціўнікаў стала і яго жонка Ганна, дбайная лютэранка.

Жыхары Прусіі сустракалі ў штыкі кальвінскія новаўвядзенні. Але да адкрытых выступленняў справа не дайшла, з прычыны змены сітуацыі. У 1619 годзе курфюрст памёр. Да сваёй смерці ён паспеў стварыць (фактычна) Брандэнбургска-прускую дзяржаву са сталіцай у Берліне. Праблемы з Расіяй, Швецыяй, Турцыяй адцягнулі Польшчу ад Прусіі, у якой законным герцагам у 1619 годзе стаў сын Ёгана Сігізмунда і Ганны Прускай — Георг Вільгельм.

Нашчадкі Георг Вільгельм (1595—1640), з 1619 года — курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі Ганна Сафія (1598—1659), жонка Фрыдрыха Ульрыха, герцага Браўншвайг-Люнебургскага Марыя Элеанора (1599—1655), жонка Густава II Адольфа, караля Швецыі, маці Крысціны Кацярына (1602—1644), жонка спачатку Габара Бетлена, прынца Трансільваніі, затым — Франца Карла Саксен-Лаўэнбургскага Іаахім Сігізмунд (1603—1625). Агнэса (1606—1607). Ёган Фрыдрых (1607—1608). Альбрэхт Крысціян (7 сакавіка — 14 сакавіка 1609).

Крыніцы

Спасылкі

Ёган Сігізмунд на сайце адміністрацыі Калінінграда Радавод Ёгана Сігізмунда Ёган III Сігізмунд у Allgemeine Deutsche Biographie

Катэгорыя:Курфюрсты брандэнбургскія Катэгорыя:Герцагі прускія Катэгорыя:Гогенцолерны