АМАП (атрад мабільны асаблівага прызначэння, раней — атрад міліцыі асаблівага прызначэння) — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ў складзе Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі.
Першапачаткова АМАП (атрады міліцыі асобага прызначэння) былі створаны загадам міністра ўнутраных спраў СССР 3 кастрычніка 1988 года. На АМАП ўскладаліся задачы аховы грамадскага парадку пры правядзенні грамадска-палітычных, спартыўных, культурна-відовішчных і іншых мерапрыемстваў, а таксама падчас стыхійных бедстваў, эпідэмій, буйных вытворчых аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставінаў, папярэджанне прычын групавых парушэнняў грамадскага парадку, масавых беспарадкаў і ўдзел у мерапрыемствах па затрыманню ўзброеных злачынцаў. Пасля распаду СССР падраздзялення АМАП адышлі былым саюзным рэспублікам, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі.
У 2011 годзе ў сувязі з перайменаваннем ў Расіі міліцыі ў паліцыю, абрэвіятура АМАП стала расшыфроўвацца як атрад мабільны асаблівага прызначэнняПолицейскому спецназу вернули прежнее название — ОМОНВ Удмуртии возрождаются службы уголовного розыска и по борьбе с экономическими преступлениями В Россию возвращаются ОМОН и СОБР. 5 красавіка 2016 года АМАП быў перападпарадкаваны са складу МУС Расіі ў склад Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыіУказ Президента Российской Федерации № 157 от 5 апреля 2016 года «Вопросы Федеральной службы войск национальной гвардии Российской Федерации» // kremlin.ru.
Гл. таксама АМАП (Беларусь) Беркут
Катэгорыя:АМАП Катэгорыя:Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі