Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кельцах.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1965 годзе як Келецка-Радамская вячэрняя інжынерная школа, пасля атрымання ў 1972 годзе паўнамоцтваў для прысваення доктарскай ступені ў галіне будаўніцтва і эксплуатацыі машын у 1974 годзе вучэльня атрымлівае сучасную назву і статус. На працягу многіх гадоў універсітэт меў навучальныя цэнтры ў асобных гарадах Свентакшыскага ваяводства. У 2016 годзе ВНУ стварыў у Сандаміры Цэнтр архітэктуры і гуманітарных навук.

Універсітэт праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі па 19 спецыяльнасцях і больш за 60 спецыялізацыях, а таксама на трэцяй ступені (у дактарантуры) па чатырох напрамках. Універсітэт мае права прысвойваць ступень доктара ў сямі дысцыплінах і прысвойваць ступень доктара хабілітаванага ў чатырох дысцыплінах.

У вэб-рэйтынгу універсітэтаў свету за ліпень 2018 года, які паказвае прысутнасць акадэмічных інстытуцый у Інтэрнэце, універсітэт заняў 3371 месца ў свеце сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты Будаўніцтва і архітэктуры Электратэхнікі, аўтаматыкі і інфарматыкі Інжынерыі навакольнага асяроддзя, геаматыкі і энергетыкі Мехатронікі і машынабудавання Упраўлення і камп'ютарнага мадэлявання

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Кельцы Катэгорыя:1965 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы