Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Познані.

Агульная характарыстыка Самы вялікі ўніверсітэцкі кампус размешчаны па абодва бакі вуліцы Пятрова на тэрыторыі мясцовасці Рата. Сядзіба ўніверсітэта (рэктарат) знаходзіцца ў гістарычным будынку ў раёне Вільда. Датай стварэння ўніверсітэта лічыцца 1919 год, аднак статус вышэйшай тэхнічнай школы політэхнічнага характару прысвоіў яму Савет Міністраў ПНР толькі ў 1955 годзе.

Універсітэт уваходзіць у топ-10 лепшых політэхнічных ВНУ Польшчы. У 2020 годзе рэйтынг перспектыў класіфікаваў універсітэт як лепшы ў Польшчы для кірунка лагістыка, другім для кірунка аўтаматыка і робататэхніка і трэцім для кірункаў: інфарматыка, хімічная інжынерыя і інжынерыя вытворчасці. Усе кірункі навучання, якія рэалізуюцца ў вучэльне, уваходзяць у дзясятку лепшых у Польшчы. Універсітэт таксама быў класіфікаваны як лепшы ў Польшчы і 314-м у свеце па інфарматыцы і электроніцы.

Факультэты Архітэктуры Аўтаматыкі, рабататэхнікі і электратэхнікі Інфарматыкі і тэлекамунікацый Інжынерыі шляхоў зносін і транспарту Інжынерыі матэрыялаў і тэхнічнай фізікі Механічнай інжынерыі Інжынерыі навакольнага асяроддзя і энергетыкі Інжынерыі ўпраўлення Хімічнай тэхналогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Познань Катэгорыя:1919 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы