Таццяна Аляксандраўна Старынская (нар. , в. Загорцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.
Біяграфія Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (настаўнік біялогіі і хіміі), Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, спецыяліст па кіраванні персаналам.
Працавала старшай піянерважатай Каменскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, майстрам вытворчага навучання ПТВ-147 (Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж), архівістам 1-й катэгорыі, вядучым архівістам, загадчыкам аддзела камплектавання, намеснікам дырэктара, дырэктарам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, дырэктарам дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды Узнагароджана юбілейным медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», ганаровымі граматамі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Мае падзяку Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, занесена на Дошку гонару адміністрацыі Першамайскага раёна г. ВіцебскаСтарынская Таццяна Аляксандраўна.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Архівісты Беларусі