Другая Карабахская вайна — буйнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем танкаў, лятальных апаратаў, артылерыі, буйнакаліберных РСЗА і цяжкай агнямётнай тэхнікі паміж узброенымі сіламі Азербайджана і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (Арцах), падтрыманай арміяй Арменіі.

Гэтыя сутыкненні з’яўляюцца часткай шматгадовага міжэтнічнага канфлікту, дзе сілы самаабвешчанай рэспублікі, што размяшчалася на тэрыторыі Азербайджана, населенай пераважна армянамі, змагалася за захаванне сваёй дзяржаўнасці і культуры. Задачай супраціўнага боку стаіць вяртанне кантролю над згубленым рэгіёнам, які сусветнай супольнасцю ўсё яшчэ прызнаецца азербайджанскім.

Ваеннае кіраўніцтва Азербайджана заяўляе, што армія вяла «контрнаступальную аперацыю па прадухіленні нападу праціўніка і выконвала задачы па вызваленні азербайджанскіх земляў ад акупацыі». Меркаваная мэта азербайджанскага наступлення, па словах азербайджанскага аналітыка Фуада Шахбаза, — захоп Фізулінскага і Джэбраільскага раёнаў на поўдні Нагорнага Карабаха, дзе мясцовасць менш гарыстая і больш спрыяльная для наступальных аперацый. Расійскі палітолаг Аркадзь Дубноў лічыў, што Баку пачаў гэтую аперацыю, таму што пасля сутыкненняў лета 2020 года Ільхаму Аліеву трэба было даказаць, што ён дзеяздольны лідар, а верасень — зручны час года для баявых дзеянняў у рэгіёне.

Канфлікт скончыўся падпісаннем мірнага дагавора, па якім некалькі раёнаў адыходзілі ў склад Азербайджана.

Перадгісторыя 10 снежня 1991 года ў самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, які падтрымалі 99,98% з тых, хто прагаласаваў. Рэферэндум байкатаваўся азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха, якое складала каля 21% у былым НКАВ на момант 1989 годаВсесоюзная перепись населения 1989 года.Распределение городского и сельского населения областей республик СССР по полу и национальности Демоскоп. Рэферэндум быў праведзены без згоды Азербайджанскай Рэспублікі і не прызнаны на міжнародным узроўні дзяржавамі-членамі ААН. Міжнацыянальная канфрантацыя прывяла да маштабных ваенных дзеянняў за кантроль над Нагорным Карабахам і некаторымі прылеглымі тэрыторыямі. Сутыкненні і перамяшчэнне апорных пунктаў адбываліся таксама па ўсёй працягласці мяжы Арменіі і Азербайджана.

Пасля некалькіх гадоў кровапралітных баёў, 12 мая 1994 года, прадстаўнікі Арменіі, непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і Азербайджана падпісалі трохбаковае пагадненне аб спыненні агню. Гэта скончыла актыўную фазу ваенных дзеянняў у рэгіёне і дазволіла перайсці да перамоў аб мірным урэгуляванні канфлікту пад эгідай Мінскай групы АБСЕ. Пры гэтым, у прылеглых да армяна-азербайджанскай мяжы тэрыторыях захаваўся кантроль бакоў, які ўсталяваўся падчас канфлікту і парушаў дзяржаўную мяжу паміж краінамі. Тым не менш, пагадненне неаднаразова парушалася, у прыватнасці падчас сутыкненняў у 2016 годзе. Інцыдэнты таксама перайшлі на армяна-азербайджанскую дзяржаўную мяжу па-за межамі Нагорнага Карабаха з пагранічнымі сутыкненнямі ў 2012, 2014, 2018 і 2020 гадах.

Прававая кваліфікацыя Адзінай прававой ацэнкі канфлікту не існуе. З красавіка па лістапад 1993 года Саветам Бяспекі ААН былі аднагалосна прыняты чатыры рэзалюцыі па Нагорна-карабахскім канфлікце, якія былі не выкананы як азербайджанскім, так і армянскім бакамі: Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 822 ад 30 красавіка 1993 года — патрабуе ў тым ліку неадкладнага вываду ўсіх акупацыйных сіл з Кельбаджарскага раёна і іншых нядаўна акупаваных раёнаў Азербайджана; Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 853 ад 29 ліпеня 1993 года — патрабуе ў тым ліку поўнага і безумоўнага вываду армянскіх акупацыйных сіл з Агдамскага раёна і ўсіх іншых раёнаў Азербайджана; Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 874 ад 14 кастрычніка 1993 года — заклікае зацікаўленыя бакі зрабіць эфектыўным і сталым спыненне агню; Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 884 ад 12 лістапада 1993 года — у тым ліку асуджае акупацыю Зангеланскага раёна і горада Гарадзіза Азербайджанскай Рэспублікі.

Ход падзей

Сутыкненні пачаліся раніцай 27 верасня на лініі судакранання Нагорнага Карабаха і Азербайджана. Абодва бакі паведамілі пра ахвяры сярод вайскоўцаў і грамадзянскага насельніцтва. У адказ на сутыкненні ў Арменіі і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы аб’яўлена ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя. У шэрагу раёнаў Азербайджана, у сваю чаргу, было абвешчана ваеннае становішча і каменданцкі час. 28 верасня Арменія забараніла выезд з краіны ўсім мужчынам мабілізацыйнага рэзерву, старэйшым за 18 гадоў. 29 верасня Савет Бяспекі ААН правёў экстраную сустрэчу па сітуацыі ў Нагорным Карабаху. На пачатак кастрычніка Азербайджан пашырыў кантраляваную тэрыторыю, павялічыў колькасць кантраляваных населеных пунктаў у зоне канфлікту. Таксама Міністэрства абароны Азербайджана прадэманстравала магчымасць паспяховага прымянення беспілотных лятальных апаратаў і кропкавых удараў для знішчэння сіл праціўніка.

Між іншым, у НКР былі пашкоджаныя школы, дамы і астатняя грамадзянская інфраструктураKarabakh woman, child killed in Azerbaijan's shelling. На азербайджанскай тэрыторыі, па стане на пачатак кастрычніка, было разбурана 427 дамоў, 66 грамадзянскіх аб’ектаўАзербайджан назвал число погибших мирных жителей в ходе карабахского конфликта, уключаючы 11 школВ результате обстрела ВС Армении разрушено 11 азербайджанских школ. 7 кастрычніка ўпаўнаважаны па правах чалавека НКР Артак Бегларан заявіў, што ў сувязі з баявымі дзеяннямі ва ўнутраныя раёны Карабаха ці далей, у Арменію, уцякла прыкладна палова насельніцтва самаабвешчанай дзяржавы, гэта значыць каля 70 тысяч чалавек.

10 кастрычніка ў зоне канфлікту ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай кіраўнікамі МЗС Азербайджана і Арменіі ў Маскве пры пасярэдніцтве Расіі, уступіў у сілу рэжым спынення агню, абвешчаны ў гуманітарных мэтах для абмену ваеннапалоннымі і целамі загінуўшыхВ Карабахе началось перемирие. Стороны конфликта обвиняют друг друга в его нарушении // Русская служба Би-би-си, 10.10.2020. Тым не менш, нават пасля гэтага баі працягнуліся. Варожыя бакі нават абвінцавілі адзін аднаго ў артабстрэлах населенных пунктаў, такіх як азербайджанская Гянджа і сталіца самаабвешчанай НКР СцепанакертГород Гянджа подвергается обстрелу с территории АрменииВ Нагорном Карабахе снова прогремели взрывы.

Увечары 17 кастрычніка бакі дамовіліся аб часовым гуманітарным перамір’іNo:357/20, Azərbaycan Respublikasının Xarici İşlər Nazirliyinin Mətbuat xidməti idarəsinin məlumatı.

26 кастрычніка ўступіла ў сілу трэцяя па ліку дамоўленасць паміж кіраўнікамі МЗС Азербайджана і Арменіі, на гэты раз пры пасярэдніцтве ЗША, пагадненне аб гуманітарным перамір’іПеремирие между Арменией и Азербайджаном вступило в силу. Аднак хутка бакі зноў абвінавацілі адзін аднаго ў яго парушэнніАрмянские вооруженные силы подвергли артиллерийскому обстрелу подразделения Азербайджанской АрмииВС Азербайджана вновь нарушили договоренность о перемирии в Карабахе - МО Армении.

10 лістапада Арменія і Азербайджан, пры пасрэдніцтве Расіі, падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху.

Паведамленні пра ўдзел трэціх сіл Падчас канфлікту з’явіўся шэраг паведамленняў аб меркаваным удзеле іншых дзяржаў ці замежных наймітаў.

Турцыя і сірыйскія баевікі Па паведамленні брытанскай газеты The Guardian, Турцыя вербавала ў Сірыі баевікоў для ўдзелу ў канфлікце на баку Азербайджана. Са слоў асоб, якія назваліся сірыйскімі наймітамі, іх пачалі набіраць за месяц да пачатку сутыкненняў. Карэспандэнт The Guardian паведаміў, што сем’ям дваіх сірыйцаў, адпраўленых у Азербайджан, расказалі аб іх гібелі, усяго згадваецца пра больш за дваццаць такіх выпадкаў. Інфармацыя з крыніц у Сірыйскай нацыянальнай арміі, фінансаванай Турцыяй, а таксама ад назіральніка з Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, сцвярджае, што першая партыя з 500 сірыйскіх баевікоў на пачатак баявых дзеянняў ужо прыбыла ў Азербайджан, у тым ліку два старшыя камандзіры, аднак апошняе сцверджанне The Guardian не змагло праверыць. На ўдзел сірыйскіх баевікоў на баку Турцыі паказваюць армянскія і расійскія крыніцы. Два сірыйскія паўстанцы заявілі агенцтву Reuters, што Анкара ў дапамогу Азербайджану адправіла сірыйскіх баевікоў. У інтэрв’ю выданню два баевікі з падтрымоўваных Турцыяй паўстанцкіх груп паўночнай Сірыі, якія кантралююцца Турцыяй, заявілі, што пры падтрымцы Анкары накіроўваюцца ў Азербайджан. Арабская служба BBC паразмаўляла з сірыйцам, які назваў сябе наймітам, што ваяваў на баку Азербайджана. З яго слоў у Азербайджан перад самым пачаткам вайны ў Карабаху былі перапраўленыя некалькі сотняў наймітаў з падкантрольных Турцыі сірыйскіх тэрыторый, і яны ўжо панеслі баявыя страты. Праверыць яго сцвярджэнні Бі-бі-сі не змагла, але адзначыла, што яго крыніцы і крыніцы некалькіх еўрапейскіх СМІ сцвярджаюць, што ў Карабах адправіліся баевікі з Ідліба, Афрына і іншых раёнаў на поўначы Сірыі пад патранажам Турцыі. Гэтыя публікацыі заснаваныя на расказах саміх меркаваных наймітаў: незалежных пацверджанняў гэтай інфармацыі не было. Крыніца турэцкай службы Бі-бі-сі ў фармаваннях Сірыйскай нацыянальнай арміі ў горадзе Джэраблус распавяла, што добраахвотнікамі ў Карабах запісаліся каля 1000 чалавек.

Аднак Азербайджан, Турцыя і сірыйскія ўзброеныя фармаванні адпрэчвалі гэтыя абвінавачванні.

Курдскія найміты Анкара абвінавачвала Арменію ў прыцягненні курдскіх баевікоў з Рабочай партыі Курдыстана (РПК) для дапамогі ў навучанні армянскіх «баевікоў» у Нагорным Карабаху. Крыніцы турэцкіх спецслужбаў заявілі «Middle East Monitor», што каля 300 баевікоў, якія належаць да курдскіх груповак, былі перакінутыя Арменіяй з розных краін Блізкага Усходу і размешчаны ў Нагорным Карабаху, дзе яны пасля пачалі навучаць армянскіх апалчэнцаў баявым дзеянням і партызанскай тактыцы супраць азербайджанскіх сіл на працягу апошняга месяца або двух. Вашынгтон Пост лічыў такія абвінавачванні Анкары ў адрас Арменіі «сумнеўнымі».

У сваю чаргу ў Міністэрстве абароны Азербайджана заяўлялі, што паводле звестак разведкі сярод страт армянскага боку вялікая колькасць армянскіх наймітаў з Сірыі і розных краін Блізкага УсходуВагиф Даргяхлы: В числе потерь врага — наемники армянского происхождения из Сирии и различных стран Ближнего Востока.

Расія і Іран Падчас канфлікту азербайджанскія і іранскія СМІ паведамлялі, што расійская зброя і вайсковая тэхніка перапраўляліся ў Арменію праз Іран. 29 верасня МЗС Ірана абверг гэтыя сцверджанні. На наступны дзень СМІ, звязаныя з урадам Азербайджана, апублікавалі відэазапіс, на якой, як паведамляецца, відаць, як перакідваюць ваенную тэхніку ў Арменію праз Іран. Дэпутат парламента Азербайджана Сабір Рустамханлы заявіў, што Іран займаецца транспарціроўкай зброі з розных краін у Арменію. Пасля ў парламенце Азербайджана Рустамханлы прапанаваў адкрыць пасольства Азербайджана ў Ізраілі. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ірана Махмуд Ваезі ў тэлефоннай размове з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана Шахіным Мустафаевым зняпраўдзіў гэтыя сцвярджэнні і заявіў, што яны былі накіраваныя на разбурэнне адносін паміж дзвюма краінамі. Акрамя таго, іранскія дзяржаўныя СМІ заявілі, што грузавікі на відэазапісы, складаліся з грузавікоў КАМАЗ, якія ўрад Арменіі раней закупіў у Расіі.

ПВК «Вагнер» Радыё «Радыё Свабода» паводле ананімнай крыніцы паведаміла, што прадстаўнікі групы Вагнера знаходзіліся ў Карабаху і ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку армян, аднак радыёстанцыя адзначыла, што ёй не ўдалося знайсці незалежнае пацверджанне гэтай інфармацыі. Бізнесмен Яўген Прыгожын, кіраўнік «ПВК Вагнера», заявіў, што лічыць Нагорны Карабах азербайджанскай тэрыторыяй.

Ваенныя злачынствы