Вядомыя ўраджэнцы Оршы:

__NOTOC__

А Анатоль Раманавіч Азаронак (1917—2001) — савецкі ваенны дзеяч, контр-адмірал. Юлія Аляксандраўна Алейчанка (нар. 1991) — беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца. Рэнэ Амель — французскі велагоншчык, алімпійскі медаліст. Аляксандр Рыгоравіч Арлоў (віцэ-адмірал) (1900—1945) — савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал. Людміла Аляксандраўна Анікеева (нар. 1955) — беларускі палітык. Зоя Васільеўна Асмалоўская (1928—2012) — савецкая і беларуская актрыса тэатра і кіно. Наталля Іванаўна Астаповіч (1940—2005) — беларускі мікрабіёлаг. Рыгор Астаф’еў (17 ст.) — збройнік, майстар-пішчальнік.

Б Юрый Багушэвіч (1917—1983) — беларускі пісьменнік і перакладчык. Леанід Сцяпанавіч Барадулька (1937—2000) — беларускі балетмайстар. Браніслаў Адольфавіч Бароўскі (1913—?) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Леанід Андрэевіч Барэйша (нар. 1947) — беларускі футбаліст і трэнер. Яўген Ігаравіч Белянкоў (нар. 1995) — беларускі баскетбаліст. Навум Савельевіч Беркін (нар. 1931) — географhttps://isu.ru/ru/news/2022/details/news-id2022-00326/. Сяргей Мікалаевіч Бохан (нар. 1956) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Юрый Міхайлавіч Брайдэр (1948—2007) — беларускі пісьменнік-фантаст.

В Сяргей Міхайлавіч Вакар (1928—1998) — беларускі скульптар. Яўген Пятровіч Васілёнак (1917—1973) — беларускі пісьменнік. Васіль Вячаслававіч Васільеў (нар. 1954) — беларускі мастак. Юрый Генадзевіч Васюцін (нар. 1978) — беларускі футбаліст. Фаіна Іпацьеўна Вахрава (1916—2004) — першая лэдзі Тайваня, жонка прэзідэнта Цзян Цзінго. Фрыда Абрамаўна Вігдарава (1915—1965) — пісьменніца і журналістка. Міхаіл Мікалаевіч Волкаў (нар. 1955) — беларускі педагог, палітык. Леў Сямёнавіч Выгоцкі (1896—1934) — савецкі псіхолаг.

Г Роза Іосіфаўна Ганчарова (нар. 1938) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі.

Д Сяргей Мікалаевіч Далідовіч (нар. 1973) — беларускі лыжнік. Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч (1900—1968) — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Арсен Рыгоравіч Двейрын (1907—1996) — савецкі піяністhttp://www.geokorolev.ru/biography/biography_person_dveirin.html. Францішак Дзеружынскі (1779—1850) — беларускі рэлігійны дзеяч, педагог. Алена Міхайлаўна Дзікавіцкая (нар. 1960) — беларускі палітык.

Е Леанід Ціханавіч Ерын (нар. 1951) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (2000—2004).

Ж Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі (нар. 1963) — беларускі канькабежац. Марына Міхайлаўна Жарская (нар. 1983) — беларуская самбістка. Уладзімір Уладзіміравіч Жвікаў (нар. 1950) — беларускі палітык. Вячаслаў Жолудзеў (нар. 1995) — беларускі гандбаліст. Анатоль Пятровіч Жураўлёў (нар. 1963) — беларускі мастак-жывапісец.

З Леанід Яўгенавіч Забела — беларускі матэматык. Георгій Міхайлавіч Зайцаў (1895—1961) — савецкі военачальнік. Барыс Пятровіч Захарчэня (1928—2005) — савецкі і расійскі вучоны-фізік. Аляксандр Аляксандравіч Здановіч (1927—?) — беларускі дзяржаўны дзеяч. . Мікалай Мікалаевіч Зянько (нар. 1989) — беларускі футбаліст.

І Аляксандр Мікалаевіч Івулін (нар. 1992) — беларускі журналіста і футбаліст, палітычны зняволены.

К Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі (нар. 1992) — беларускі футбаліст. Адам Каменскі-Длужык (? — пасля 1672) — пісьменнік-мемуарыст. Лілія Васілеўна Камлюк (нар. 1937) — беларускі вучоны ў галіне гідраэкалогіі. Сяргей Віктаравіч Каплякоў (нар. 1959) — беларускі спартсмен (плаванне). Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930—1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Францішак Караў (1731—1802) — беларускі архітэктар, педагог. Іван Юр’евіч Карпук (нар. 1985) — беларускі ўрач-стаматолаг. Доктар медыцынскіх навук (2018), прафесар. Уладзімір Андрэевіч Каробкін (нар. 1940) — вучоны ў галіне машынабудавання. Якаў Ягоравіч Касалапаў — беларускі кампазітар. Паліна Уладзіміраўна Качаткова (нар. 1968) — беларускі празаік, літаратуразнавец. Пётр Пятровіч Качура (нар. 1972) — беларускі футбаліст і трэнер. Аляксандр Сяргеевіч Кірыенка (нар. 1977) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Алег Паўлавіч Козыраў (нар. 1951) — беларускі архітэктар. Іна Юр’еўна Крачак (нар. 1964) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання. Дзмітрый Аляксандравіч Кузьмін (нар. 1975) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Мікалай Леанідавіч Кузьмініч (нар. 1958) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, музыкант. Мікола Купава (нар. 1946) — беларускі мастак. Аляксандр Анатолевіч Кучынскі (нар. 1979) — беларускі велагоншчык.

Л Уладзімір Архіпавіч Лабуноў (нар. 1959) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, дыпламат. Антаніна Леанідаўна Лангіна (нар. 1939) — савецкая і расійская шашыстка. Валерый Мікалаевіч Лапцінскі (нар. 1940) — беларускі матэматык. Барыс Савельевіч Ласкін (1914—1983) — кінасцэнарыст, паэт, празаік, драматург, аўтар гумарыстычных апавяданняў. Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч (нар. 1970) — беларускі гісторык. Ехіель Ёсіф Лявонцін — пісьменнік Залман Довід Лявонцін — удзельнік каланізацыі Палесціны Мікалай Мікалаевіч Ляпешка (нар. 1952) — беларускі дыпламат. Ірына Пятроўна Ляўковіч (нар. 1964) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

М Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка (1933—2014) — беларускі этнамузыказнаўца. Аляксандр Аляксандравіч Макаранка (нар. 1990) — беларускі штангіст. Рыма Фёдараўна Маленчанка (нар. 1935) — беларуская актрыса, педагог. Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі (1934—2024) — савецкі валейбаліст, злучны, двухразовы алімпійскі чэмпіён (Токіа-1964, Мехіка-1968). Заслужаны майстар спорту СССР (1963). Іван Васільевіч Манькоўскі (1895—1943) — Герой Сацыялістычнай Працы (1943). Леў Пятровіч Мацкевіч (1903—1968) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1963). Васіль Станіслававіч Мацюшэўскі (нар. 1969) — беларускі фінансіст, банкір і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (1995). Першы намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2014—2018). Міхаіл Осіпавіч Мікольскі (1898—1938) — журналістhttps://ourbaku.com/index.php/Лифшиц_(Никольский)_Михаил_Осипович_–_журналист. Кацярына Эдуардаўна Міронава (1883—1946) — беларуская актрыса. Аляксандр Яўгенавіч Міронаў (1910—1992) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).

Н Якаў Паўлавіч Навуменка (1959—2012) — беларускі спявак. Народны артыст Беларусі (2011). Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч (1900—1964) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР. Аляксандр Пятровіч Новікаў (1954—2007) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў і дыэлектрыкаў. Абрам Іосіфавіч Нодаў (1897—1974) — патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

П Алена Міхайлаўна Падаляк (нар. 1962) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Якаў Давыдавіч Паловіцкі (нар. 1935) — савецкі расійскі матэматык. Прафесар Пермскага ўніверсітэта. Самуіл Саламонавіч Палякоў (1837—1888) — расійскі прадпрымальнік, канцэсіянер, будаўнік чыгунак, мецэнат. Віталь Аляксандравіч Парахонька (нар. 1993) — беларускі лёгкаатлет. Майстар спорту Беларусі. Іван Данілавіч Пашкевіч (1913—1996) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Сямён Рыгоравіч Пераплётчыкаў (1931—1996) — фотамастакhttp://chel-portal.ru/en-6998. Уладзімір Анатольевіч Піпін (нар. 1972) — беларускі скульптар. Антон Канстанцінавіч Пуціла (нар. 1987) — беларускі футбаліст. Ігар Аляксандравіч Пушкін (нар. 1964) — гісторык і краязнаўца Магілёва. Барыс Рыгоравіч Пшэнічнер (1933—2020) — астраномhttp://www.astronet.ru/db/msg/1639698.

Р Зіновій Захаравіч Рагозны (1901—1990) — генерал-маёр. Пётр Міхайлавіч Раманоўскі (1919—1919) — беларускі мастак-жывапісец. Леанід Іванавіч Рудніцкі — беларускі пісьменнік.

С Павел Паўлавіч Саковіч (1941−2014) — беларускі пісьменнік. Ларыса Фёдараўна Салавей (нар. 1934) — беларускі мастацтвазнаўца. Заслужаны настаўнік БССР (1975). Вячаслаў Ігаравіч Салдаценка (нар. 1994) — беларускі гандбаліст. Майстар спорту Беларусі. Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў (нар. 1936) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм. Уладзімір Львовіч Сарочкін (1937—1992) — беларускі архітэктар. Анатоль Віктаравіч Свірыдаў (нар. 1982) — беларускі баскетбаліст. Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак (1936—2023) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства.  Павел Канстанцінавіч Севярынец (нар. 1976) — беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». Уладзімір Мартынавіч Собін (нар. 1940) — вучоны ў галіне цепла- і масаабмену, доктар тэхнічных навук. Дзмітрый Сямёнавіч Снежка (1903—1957) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнавец, перакладчык, адзін з лідараў эсперанцкага руху даваеннага часу. Аўром Соскін (1881 - 1963) — ізраільскі фатограф, які стаў фоталетапісцам стварэння яўрэйскай абшчыны у Палесціне Андрэй Стаброўскі (нар. 1997) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Ігар Канстанцінавіч Сумнікаў (нар. 1966) — савецкі і беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык. Майстар спорту СССР (1983) і Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1984). Аляксандр Васільевіч Сцепаненка (1938—2005) — беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук (1974). Генадзь Васілевіч Сяркуццеў (1937—2016) — вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1999).

Т Вольга Аляксандраўна Талаева (нар. 1987) — беларуская спарстменка, інструктар па шорт-трэку Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, удзельніца XXII Алімпійскіх гульняў у горадзе Сочы. Аліна Генадзеўна Талай (нар. 1989) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бар’ерным бегу на 60 метраў, 100 метраў з бар’ерамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Леанід Ігнатавіч Трушко (нар. 1938) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1996).

Ф Веніямін Львовіч Фабрыкант (1908—1981) — вучоны-энергетык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Латвійскай ССР, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Х Аляксей Аляксандравіч Хадкевіч Барыс Львовіч Хігрын Леапольд Хлюдзінскі

Ц Аляксандр Паўлавіч Цяльцоў

Ч Мікалай Лявонцьевіч Часнык Віталь Ігаравіч Чудовіч (нар. 1970) — беларускі палітык.

Ш Таццяна Валер’еўна Шаракова Гершон Шофман Уладзімір Дзмітрыевіч Шыбека (нар. 1984/1985) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска. Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч

Э .

Ю Іосіф Андрыянавіч Юркоў

Я Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі