Сяргей Іванавіч Літвін (нар. , в. Гліняны Гродзенскага раёна) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-механік».

Працаваў майстрам вытворчага навучання Сапоцкінскага сельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 44, майстрам вытворчага навучання, старшынёй прафкама навучэнцаў, ваенным кіраўніком Скідзельскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 199 механізацыі сельскай гаспадаркі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Скідзельскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 199 сельскагаспадарчай вытворчасці, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ўстановы адукацыі «Скідзельскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 199 сельскагаспадарчай вытворчасці», дырэктарам установы адукацыі «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

З’яўляўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняЛітвін Сяргей Іванавіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання