Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч (нар. , Мінск) — беларускі палітык. Генерал-маёр міліцыі.
Біяграфія Скончыў Ташкенцкую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Службу ў органах унутраных спраў пачаў з пасады міліцыянера палка міліцыі па ахове будынкаў і аб’ектаў. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў г. Мінска і Мінскай вобласці, быў начальнікам галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, узначальваў упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, быў першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступеніМіхневіч Валянцін Уладзіміравіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)