Універсітэт Камісіі народнай асветы ў Кракаве () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Названы ў гонар утворанай у 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі - фактычна першага ў Еўропе і свеце міністэрства адукацыі.

Агульная характарыстыка Вучэльня спачатку называлася Дзяржаўнай вышэйшай педагагічнай школай і спецыялізавалася на падрыхтоўцы настаўнікаў для пачатковай школы. Цыкл навучання ахопліваў 3 гады і заканчваўся дыпломным іспытам. Пачынаючы з 1949/1950 навучальнага года таксама пачалося навучанне настаўнікаў сярэдніх школ, вучэльня пачала сваю дзейнасць у новай арганізацыйнай структуры, заснаванай на факультэтах. Адначасова былі створаны такія інстытуцыі і пасады, як сенат, саветы факультэтаў, рэктар, прарэктары і дэканы.

У 1954 годзе педагагічная школа атрымала статус вышэйшай навучальнай установы, дзе навучанне доўжылася ўжо 4 гады, а выпускнікі атрымлівалі поўную вышэйшую адукацыю і ступень магістра. Палітычныя пераўтварэнні 1956 года прывялі да таго, што вучэльня атрымала значную аўтаномію, і ўпершыню былі праведзеныя выбары рэктара. Ім стаў прафесар Вінцэнт Данэк. Пачынаючы з 1958/1959 навучальнага года, тэрмін навучання быў падоўжаны да 5 гадоў.

У 1959 годзе вучэльня атрымала права прысваення навуковай ступені доктара ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі, філасофіі, паліталогіі, біялогіі, геаграфіі, матэматыкі, педагогікі, выяўленчага мастацтва, фізікі, а ў 1967 годзе - права правядзення хабілітацыі ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі і біялогіі.

У 1973 годзе вучэльня была названая ў гонар Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай.

1 кастрычніка 1999 года ўступіў у сілу закон аб перайменаванні вучэльні ў Педагагічную акадэмію імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве, а 20 лістапада 2008 года ўступіў у сілу чарговы закон, перайменаваўшы акадэмію на ўніверсітэт.

Структура Факультэты Факультэт гуманітарных навук Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук Факульэт педагогікі і псіхалогіі Факультэт мастацтва

Інстытуты Інстытут біялогіі Інстытут англійскай філалогіі Інстытут польскай філалогіі Інстытут філасофіі і сацыялогіі Інстытут фізікі Інстытут геаграфіі Інстытут графікі і дызайну Інстытут гісторыі і архівістыкі Інстытут інфарматыкі Інстытут жывапісу і мастацкай адукацыі Інстытут матэматыкі Інстытут навук аб бяспецы Інстытут навук аб інфармацыі Інстытут педагагічных навук Інстытут тэхнічных навук Інстытут неафілалогіі Інстытут дашкольнай і школьнай педагогікі Інстытут спецыяльнай педагогікі Інстытут паліталогіі Інстытут права, адміністрацыі і эканомікі Інстытут псіхалогіі Інстытут сацыяльных спраў Інстытут медыя-мастацтва

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Адукацыя ў Кракаве Катэгорыя:1946 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы