Стомець (), Стомяць — рака ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Самы буйны прыток АсцёраСтометь. Энциклопедия Смоленской области.

Назва На думку У. Тапарова, назва Стомець, магчыма, з балцкага *Stamint-/*Stament-, пар. ст.-пруск. Stamen, літ. stamintiВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209..

Характарыстыка Даўжыня 61 км, плошча басейна 587 кв. км. Бярэ пачатак каля в. Забор’е на паўночна-заходняй ускраіне Якімавіцкага ўзвышша.

Упадае ў р. Асцёр ля в. Печкуры. Асноўныя прытокі прымае ў вярхоўі і справа: Бялічок, Стамятка, Чэпянка, Гарспія (Гасто). Мае ярка выяўленую пойму са старыцамі.

Рака перасякае аўтадарогі і .

На рацэ стаяць вёскі: Зарэчча, Пятае, Беражок, Богаўка, Гута, Наваселле, Стамятка, Льнозавод, Шанталава, Хатулеўка, Тарчылаўка, Думанічы, Краснае Знамя, Тросціна, Печкуры.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Асцёра (прыток Сажа)