Анатоль Тадэвушавіч Шчастны (нар. , Клецк Мінскай вобласці) — беларускі медык. Доктар медыцынскіх навук, дацэнт. Рэктар установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» (2015—2023).

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працаваў урачом-інтэрнам Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы, клінічным ардынатарам кафедры агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, асістэнтам кафедры хірургіі, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўным хірургам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесарам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняўШчастны Анатоль Тадэвушавіч.

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта