Гарадок () — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Ленінскага сельскага паселішча.

Гісторыя На краі вёскі, на правым беразе ракі Лучасянкі (прыток Хмары), на высокім мысе існавала старажытнае гарадзішча. Яно выкарыстоўвалася як умацаванае паселішча днепра-дзвінскімі плямёнамі двойчы: спачатку цягам некаторага часу пасля сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э., паўторна — у першыя вякі нашай эры. У той час былі ўзведзены земляныя валы, выкапаны равы, з’явіліся драўляныя сцены, наземныя і гаспадарчыя пабудовы. У V—VII стагоддзях насельніцтва тушэмлінскіх плямён прыстасавала астаткі ўмацаванняў пад сховішча. Выяўлена паганскае свяцілішча.

З 1919 года ў РСФСР. Да 1929 года ў складзе Смаленскага павета Смаленскай губерні.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць)