Мікалай Міхайлавіч Алданаў (нар. , в. Савеленкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Біяграфія Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага, магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Працаваў выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Брэсцкага музычнага вучылішча, выкладчыкам Брэсцкага музычнага каледжа, дацэнтам філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» г. Магілёва.
Дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём Францыска СкарыныАлданаў Мікалай Міхайлавіч .
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі