Мікалай Мікалаевіч Канявалаў (нар. , в. Мышанка Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.
Працоўную дзейнасць пачаў падсобным рабочым завода «Шкловалакно» г. Полацка. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў грузчыкам Полацкага піваварнага завода. Працаваў асістэнтам кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці Наваполацкага політэхнічнага інстытута, галоўным інжынерам абласнога штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў Віцебскага абкама ЛКСМБ, інструктарам аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром парткама будтрэста № 9 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Віцебскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 57 будаўнікоў, часова выконваючым абавязкі начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага гарвыканкама, старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога, гарадскога Саветаў дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў Чыгуначнага раёна г. Віцебска, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняКанявалаў Мікалай Мікалаевіч .
Дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».
Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, нагруднымі знакамі «Ганаровы будаўнік», «За заслугі ў будаўніцтве», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнамі Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ордэнам Казацкага Запарожскага войска Украіны «Казацкая слава» III ступені, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў І ступені. Удастоены звання «Ганаровы член грамадскага аб’яднання „Беларускі саюз афіцэраў“»ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты раённых саветаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі