Яўген Піліпавіч Карашкоў (нар. , в. Пустошка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі інжынер, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік.

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізкультуры і працы Спрындаўскай васьмігадовай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Працаваў майстрам механазборачнага цэха № 1, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў намеснікам начальніка, начальнікам механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, начальнікам цэха эксплуатацыі тэхналагічнай аснасткі, начальнікам інструментальнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам галоўнага інжынера па станкаінструментальнай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і кадравай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».

Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, Барысаўскага гарадскога і Барысаўскага раённага Саветаў дэпутатаў адпаведна 23-га і 25-га скліканняў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняКарашкоў Яўгеній Піліпавіч .

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «Генерал Харазія Х. Л.», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ганаровымі граматамі Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці, Мінскага аблвыканкама, Мінаўтасельгасмаша СССР і ЦК прафсаюзаПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі