Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў гістарычным цэнтры Полацка.
Гісторыя Згодна Рэвізіі 1765 года трасе вуліцы Францыска Скарыны адпавядае Сабачая вуліца. .
У пачатку XX стагоддзя насіла назву Плігаўская. Назва звязана з слабадой Плігаўкі, што раней размяшчалася за парканам, а пазней увайшла у склад горада.
7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Пралетарская». Так вуліца называлася да 1956 года.
Сучасная назва дадзена ў гонар ураджэнца Полацка друкара Францыска Скарыны.
Апісанне Вуліца цягнецца ад вуліцы Талстога на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе, мінаючы Полацкі кірмаш.
Забудова
№ 5 — будынак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — № 6 — будынак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — № 21 — Полацкі прыродна-экалагічны музей у старой воданапорнай вежы канца 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. — № 25 — Сярэдняя школа № 10
Помнікі Помнік У. М. Азіну — ля школы № 10 — "Купец" — ля Дома гандлю
Цікавыя факты У Полацку акрамя вуліцы Францыска Скарыны ёсць яшчэ праспект Францыска Скарыны.
На беразе Палаты на вуліцы Плігаўскай у пачатку ХХ стагоддзя стаяла Паравая гарбарня, якую ў 1910 годзе набыў мешчанін Пінхус Руманаў Ільмер. У 1996 годзе пры разборы старога дома па вуліцы Ф. Скарыны быў знойдзены яго архіў.
Катэгорыя:Вуліцы Полацка Полацк