Міха́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рудня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Міхалкі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кустаўніцкага нацыянальнага польскага сельсаветаПастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Кустаўніцкага нацыянальна-польскага сельсовета Нараўлянскага раёна, як шкодніцкі арганізаванага ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Мазырскага раёна, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 24 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Барбароўскага сельсавета Нараўлянскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Праўцюкі, Стрэльск і Стрэльская Горка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 7.. У 1964 годзе ў склад Каменкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Ляхаўцы, Малы Бокаў, Рудня і Стараселле)Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., якія 6 ліпеня 1970 года вернуты ў склад сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).. У 1976 годзе ў склад Бібікаўскага сельсавета перададзена вёска СтрэльскРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 жніўня, 1 і 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 24 мая 1978 года скасавана вёска КустаўніцаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 4 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску РудняРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1271 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 2,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1212 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слабадскога раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе