Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Беластоку.
Агульная характарыстыка Дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю была створана 3 лютага 1950 года. Да 2008 года ўстанова называлася Медыцынскай акадэміяй у Беластоку.
Да 2000 года ва ўніверсітэце вучонае званне прафесара атрымалі 189 чалавек, ступень доктара хабілітаванага — 255 чалавек і доктарскую ступень — 1586 чалавек. Універсітэт прысвоіў званне доктара honoris causa 42 людзям, навучаў многіх лекараў з краін, якія развіваюцца, у асноўным з Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
У цяперашні час у склад навукова-педагагічнага персаналу вучэльні ўваходзяць 816 выкладчыкаў, у тым ліку 128 прафесараў, 141 доктар хабілітаваны і 372 дактары медыцыны. Яны прадстаўляюць амаль усе спецыяльнасці медыцынскай навукі, стаматалогіі, фармацыі і медыцынскай аналітыкі. Амаль 90 % прафесараў і хабілітаваных дактароў, якія ў цяперашні час працуюць ва ўніверсітэце, з’яўляюцца выпускнікамі гэтай жа вучэльні. Больш за 30 выпускнікоў Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку, прафесараў і дактароў навук выконваюць кіруючыя функцыі ў іншых медыцынскіх універсітэтах, інстытутах і медыцынскіх установах, па ўсёй Польшчы і за мяжой.
Структура
Факультэты Лячэбны факультэт Фармацэўтычны факультэт Факультэт навук аб здароўі
Іншыя структурныя адзінкі Цэнтр эксперыментальнай медыцыны Еўрарэгіянальная лабараторыя фармацэўтычнага аналізу Еўрарэгіянальны фармацэўтычны цэнтр Цэнтр інавацыйных даследаванняў Лабараторыя малекулярнай візуалізацыі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Адукацыя ў Беластоку Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы