Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтры Полацка.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя насіла назву Задзвінская, бо вяла да пераправы цераз Дзвіну на вуліцу Лепельскую (сучасная 23 Гвардзейцаў).
Савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў гонар расійскага рэвалюцыянера Якава Свярдова.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паміж Задзвінскай і Лепельскай вуліцамі існавала паромная пераправа цераз Дзвіну.
Да 1932 года на гэтым існаваў драўляны мост цераз Дзвіну, які быў разбураны паводкай.
У 1941 годзе частка вуліцы Свярдлова ўваходзіла ў яўрэйскае гета.
У 1944 годзе немцы пабудавалі драўляны мост на гэтым месцы. 3 чэрвеня 1944 года мост быў захоплены групай лейтэнанта Аляксандра Грыгор’ева. 23 аўтаматчыкі выйшлі па ім да вуліцы Свярдлова. Гвардзейцы авалодалі мастом, пагасілі пажар на ім і захапілі пляцоўку на правым беразе Дзвіны. 4 ліпеня 1989 года ля вуліцы Свярдлова на беразе Дзвіны быў адкрыты помніг 23-м гвардзейцам.
Пакуль да 1953 года цягнулася адбудова транспартнага моста праз Дзвіну, улетку функцыянаваў пантонны мост з вуліцы Свярдлова на Лепельскую.
Апісанне Вуліца цягнецца ад Ніжне-Пакроўскай вуліцы на поўдні да вуліцы Валадарскага на поўначы.
Факты Планавалася стварэнне пешаходнага маста праз Дзвіну ад вуліцы Свярдлова да вуліцы 23 Гвардзейцаў, але ад плану адмовіліся.
Забудова
№ 18А — Полацкі раённы цэнтр культуры (архітэктар В. Андаралаў). Пабудаваны як Дом культуры будаўнікоў.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Полацка