Лідскае партызанскае злучэнне — злучэнне партызанскіх брыгад і атрадаў, якія змагаліся з немцамі на акупаванай тэрыторыі Воранаўскага, Лідскага, Любчанскага, Навагрудскага і Юрацішкаўскага раёнаў. Уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.

Злучэнне было створанае ў красавіку 1943 года, паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Камандзір — першы сакратар Лідскага міжрайпартцэнтра і Лідскага падпольнага гаркама-райкама Яфім Данілавіч Гапееў.

Склад Злучэнне яднала шэсць партызанскіх брыгад: Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага; Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага; Партызанская брыгада імя С. М. Кірава; Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева; Партызанская брыгада «Уперад»; 1-я Баранавіцкая партызанская брыгада; Акрамя таго на тэррыторыі Лідскай зоны дзейнічалі асобная брыгада «Няўлоўныя» і атрад «Слаўны», у Навагрудскім раёне размяшчаўся сямейны атрад імя М. І. Калініна. На час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 6—11 ліпеня 1944 года ў брыгадах і атрадах партызанскага злучэння налічвалася 4 200 партызан.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:1943 год у Беларусі