Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэ́нка ( — ) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1954), прафесар (1954), акадэмік Акадэміі навук БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Глухавічы (былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 года на пасадзе асістэнта кафедры фізічнай і калоіднай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў аспірантуры пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1938—1941 і 1943—1965 гадах загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, 1957—1968 — загадчык радыехімічнай лабараторыі, 1943—1947 — дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адначасова М. М. Паўлючэнка ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР у 1937—1941 і 1944—1959 гадах, з 1957 года — загадчык лабараторыі мінеральных солей і ўгнаенняў. З 1959 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР: у 1959—1966 гадах — дырэктар, з 1966 года — загадчык лабараторыі цвёрдафазных рэакцый.

Памёр 24 сакавіка 1975 года.

Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковая дзейнасць вучонага ў галіне тэорыі тапахімічных рэакцый, кінетыкі і механізме гетэрагенных хімічных рэакцый, радыяхіміі, малекулярным і эмісійным спектральным аналізе, абагачэнню калійных солей. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскія і 40 кандыдацкіх дысертацый.

З 1957 года М. М. Паўлючэнка быў членам пленума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССРПавлюченко Михаил Михайлович // История БГУ. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Прикладная спектроскопия», «Доклады АН БССР», «Известия АН БССР», шэрагу вучоных саветаў.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. Сярод апублікаваных прац вучонага: Основное уравнение топохимических реакций, не катализируемых твердым продуктом // Журн. физ. химии. 1949. Т. 23, вып. 7; Гетерогенные химические реакции // Под редакцией М. М. Павлюченко. — Мн., 1961, 1964, 1965, 1970, 1975; Калийные соли Белоруссии, их переработка и использование. Мн., 1966. (разам з Х. М. Александровічам).

Узнагароды 2 ордэны «Знак Пашаны» (1953, 1961) Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Памяць Мемарыяльная дошка на будынку Інстытута агульнай і неарганічнай хімііПавлюченко Михаил Михайлович // Знаменитые люди Гомельщины .

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі. Паўлючэнка, Міхаіл Міхайлавіч (доктар хімічных навук; 1909—1975) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Павлюченко Михаил Михайлович // История БГУ История // Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Павлюченко Михаил Михайлович // Знаменитые люди Гомельщины Кахновіч В. А. Заснавальнік школы фізічнай хіміі ў БДУ: прафесар М. М. Паўлючэнка (1909–1975) — Мн.: БДУ, 2018. — ISBN 978-985-566-674-6 Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ