Віктар Васільевіч Аўчыннікаў (нар. , Бешанковічы Віцебскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
Працоўную дзейнасць пачаў урачом-інтэрнам 2-й гарадской бальніцы горада Віцебска. Працаваў урачом Капыскай бальніцы, урачом-хірургам Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Быў урачом па экстраннай хірургіі, загадчыкам хірургічнага аддзялення тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання № 3 Першамайскага раёна горада Віцебска. Займаў пасады галоўнага хірурга ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Хірургі Беларусі