Васіль Міхайлавіч Байкоў (нар. , в. Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграном-арганізатар.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам саўгаса «Камаровічы» Петрыкаўскага раёна. Працаваў галоўным аграномам саўгаса «Віцебскі», сакратаром парткама, дырэктарам саўгаса імя У. П. Краева Віцебскага раёна. Займаў пасады старшыні Віцебскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыні Віцебскага райвыканкама, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Быў старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта