Ансар аль-Іслам () — узброеная ісламісцкая арганізацыя, якая дзейнічае пераважна ў Паўднёвым Курдыстане і «суніцкім трохвугольніку», чыім лідарам з’яўляецца Фараж Ахмад Нажмудзін. Арганізацыя супрацоўнічае з Ісламскай дзяржавай і, па звестках еўрапейскіх спецслужбаў, мае ячэйкі ў многіх краінах Еўрапейскага Саюза.
У 2001 годзе «Ансар аль-Іслам» кантралявала каля 10 іракска-курдскіх вёсак з насельніцтвам 4000 чалавек у раёне горада Халабджа блізу іранскай мяжы; атрады баевікоў налічвалі 600—700 чалавек. На ўзбраенні стаялі 4 устаноўкі «Град» і чатыры 106-мм гарматы.
У лютым 2001 года дыверсанты «Ансар аль-Іслам» арганізавалі буйны тэракт, забіўшы вядомага кіраўніка Дэмакратычнай партыі Курдыстана Франса Харыры. 23 верасня атрад ААІ увайшоў у вёску Хама, захапіў 25 байцоў курдскай групоўкі «Пешмерга» і пакараў смерцю іх. Супраць баевікоў неадкладна былі кінуты 12 тысяч чалавек на чале з Джалялем Талабані.
У 2003 годзе амерыканская авіяцыя наносіла множныя авіяўдары па горных лагерах і пазіцыях «Ансар аль-Іслам», бо першапачаткова ЗША разглядалі яе асноўнай будучыняй крыніцай пагрозы ў постсадамаўскім Іраку.
Пачынаючы з 2004 года рух распаўсюдзіў актыўнасць на ўсе паўночныя і цэнтральныя раёны Ірака пад новым імем «Ансар ас-Суна». Да 2007 года групоўка стала другой па велічыні і ўплывовасці партызанскай узброенай арганізацыяй пасля Аль-Каіды ў Іраку. У 2008 годзе кіраўніцтва арганізацыі прыняло рашэнне вярнуць назву «Ансар аль-Іслам».
Пасля завяршэнне амерыканскай акупацыі ў 2011 г. яна, як і іншыя суніцкія групоўкі, працягнула ваяваць супраць урадавых сіл, прыватных ваенных кампаній і шыіцкіх атрадаў. Пачынаючы з 2014 года актыўна супрацоўнічае з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», удзельнічаючы разам таксама ў вайне на тэрыторыі Сірыі.
Спасылкі The Rise and Fall of Ansar al-Islam, Christian Science Monitor Ansar al-Islam terrorist attacks Human Rights Watch: Ansar al-Islam in Iraqi Kurdistan Radical Islam in Iraqi Kurdistan: Ansar al-Islam Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе