Абрэвіятура — скарачэнне асобных слоў у манетных легендах з мэтай эканоміі месца ў полі манеты і пашырэння інфармацыйнага зместу.
Дзве і больш абрэвіятуры на полі размяжоўваліся значкамі (кропка, двухкроп'е, зорачка і г.д.). Распаўсюджана была ініцыяльная абрэвіятура (злучэнне пачатковых літар слоў), звязаная ў большасці з тытуламі эмітэнтаў: R ( — кароль), C ( — граф), D ( — герцаг, князь), IMP ( — імператар), EP S ( — біскуп). Ужываліся абрэвіятуры і ў форме ўстойлівых лексічных абаротаў: D G ( — з божай ласкі), MON NOV ( — новая манета) і інш. Сустракаецца абрэвіятура таксама на кафлі, зброі, посудзе.
Літаратура Абрэвіятура // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 23. — ISBN 5-85700-077-7.
Катэгорыя:Нумізматыка