Марына Іванаўна Рэмша (нар. , Варкута, Комі АССР) — беларускі ўрач, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».

Працоўную дзейнасць пачала санітаркай Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Працавала ўрачом-інтэрнам пульманалагічнага аддзялення Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, урачом хуткай медыцынскай дапамогі Гродзенскай цэнтральнай раённай бальніцы і Гродзенскага гарадскога клінічнага аб’яднання «Хуткая медыцынская дапамога», участковым урачом-тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення 1-й гарадской паліклінікі горада Гродна. Займала пасады намесніка начальніка аддзела аховы здароўя Гродзенскага гарвыканкама, загадчыка Гродзенскай гарадской паліклінікі № 4 — філіяла ўстановы аховы здароўя «Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка».

З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання