Уладзімір Яўцехавіч Сінякоў (нар. , Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (вучоны заатэхнік), Мінскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасці «вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя».
Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам фермы калгаса «1 Мая» Жлобінскага раёна. Працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «1 Мая», упраўлення сельскай гаспадаркі Жлобінскага райвыканкама. Быў загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела Жлобінскага гаркама КПБ, інструктарам сельскагаспадарчага аддзела Гомельскага абкама КПБ, інструктарам аграрнага аддзела ЦК КПБ, першым сакратаром Полацкага райкама КПБ. Займаў пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці, начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССРПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці