Васіль Ігнацьевіч Сцяпура (нар. , в. Раманавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 6 лютага 1952 года ў в. Раманавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.

Працоўную дзейнасць пачаў ветэрынарным фельчарам Любчанскага ветэрынарнага ўчастка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў ветэрынарным фельчарам саўгаса «Парэчча», галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Горка», старшынёй калгаса «1 Мая» Дзятлаўскага раёна. Займаў пасады старшыні Воранаўскага райвыканкама, першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Пашаны, шасцю юбілейнымі медалямі, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступеніПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта