Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэалагічнага профілю з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка Гэта вышэйшая навучальная ўстанова з амаль 70-гадовай традыцыяй. Яе структуру складаюць тэалагічны факультэт і факультэт грамадскіх навук. Абодва факультэты маюць права прысвойваць доктарскія ступені, а тэалагічны факультэт дадаткова праводзіць працэдуры хабілітацыі.
На факультэце сацыяльных навук праводзіцца навучанне па спецыяльнасцях: Дашкольная і школьная педагогіка — магістарскяя праграма, якая дае права на працу настаўніка Педагогіка па розных спецыяльнасцях — вышэйшая адукацыя першай (бакалаўрыят) і другой ступені (магістратура) Сацыяльная праца — вышэйшая адукацыя першай ступені (бакалаўрыят)
На тэалагічным факультэце праводзіцца навучанне па спецыяльнасці: Тэалогія ў сферы тэалогіі евангелічнай, праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай — вышэйшая адукацыя I ступені (бакалаўрыят); а таксама II ступені (магістратура) у сферы тэалогіі евангелічнай, праваслаўнай, каталіцкай і рэлігійных традыцый (магістратура).
Працуе таксама доктарская школа па тэалогіі і педагогіцы.
Структура Тэалагічны факультэт Факультэт сацыяльных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Варшава