Божая Маці Замілаванне — абраз з Прачысценскай царквы в. Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, напісаны ў 1644 годзе. У 1974 годзе твор паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры ( ). З’яўляецца найбольш раннім з падпісаных абразоў, што захоўваюцца ў калекцыі музея. Памер абраза — .
Апісанне Абраз напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі, фон аздоблены выразаным па ляўкасе арнаментам. Іканаграфія твора рэдкая. Па ніжнім краі абраза змешчаны надпіс, які захаваўся фрагментарна толькі ў левай частцы. Тэкст напісаны кірылічнымі літарамі, імі ж і пазначана дата «В RϪ АНМД М… К…». З надпісу, які падлягае прачытанню толькі і магчыма даведацца пра год напісання абраза «АНМД» — 1644 г. Верагодна, далейшы фрагмент надпісу змяшчаў інфармацыю пра данатара. Аднак гэтыя звесткі з-за восыпаў фарбавага слою страчаныГаліна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018.
Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Карціны 1644 года Катэгорыя:Чарняны