Іван Сакольскі — рускі паэт-, перакладчык і педагог XVIII ст.
Біяграфія Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Кіржацкага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі. Скончыў Пецярбургскую настаўніцкую семінарыю. У 1785—1788 гадах выкладчык у Славяна-грэкалацінскай акадэміі ў Маскве, у 1789—1796(?) настаўнік Полацкага галоўнага народнага вучылішча, удзельнічаў у мясцовым культурным жыцці.
Творчасць Выдаў у Маскве (1786, 1788) і Пецярбургу (1808) некалькі перакладных кніг і зборнікаў. Аўтар кнігі «Кабінетны і купецкі сакратар, ці Збор найлепшых і ўжываемых пісьмаў» (1788, 2-е выдынне 1795). Актыўны праваднік ідэй , эстэтычных прынцыпаў класіцызму на Беларусі. У одах, якія пісаў з нагоды падзей у жыцці вучылішча, даказваў карысць навук, рухальнай сілай прагрэсу лічыў асвету. У одзе ад 30 чэрвеня 1794 апісаў голад на Беларусі, выказваў спачуванне да пакут народа.
Літаратура
Мальдзіс А. Асветнік з Полацкага народнага // Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў — Мн., 1974; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн., 1980. — С. 273—277.
Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты XVIII стагоддзя Катэгорыя:Паэты класіцызму Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты