Раіса Міхайлаўна Хмарык (нар. , Вярхлессе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія Нарадзілася 9 чэрвеня 1960 года ў в. Вярхлессе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.
Працоўную дзейнасць пачала бухгалтарам магілёўскай базы «Гандальадзенне». Працавала бухгалтарам Слонімскага раённага спажывецкага саюза, бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам Слонімскага кардонна-папяровага завода, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі кардонна-папяровы завод „Альбярцін“». Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі кардонна-папяровы завод „Альбярцін“».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняХмарик Раиса Михайловна .
Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання