Віктар Міхайлавіч Ананіч (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі фінансіст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 5 чэрвеня 1963 года ў горадзе Бабруйск Магілёўскай вобласці.
Скончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж па спецыяльнасці «Банкаўская справа», Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. КіраваБіяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».
Працаваў лабарантам, інжынерам-тэхнолагам вытворчага аб’яднання «Бабруйскдрэў»; намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта акцыянернага таварыства «ФанДАК» (г. Бабруйск); эканамістам, кіраўніком філіяла № 4, намеснікам кіраўніка філіяла акцыянернага таварыства «Прыёрбанк» (г. Бабруйск); начальнікам аддзела касавых аперацый і інкасацыі аддзялення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці (г. Бабруйск); начальнікам упраўлення эканомікі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта; намеснікам главы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска.
З 27 снежня 2006 года працаваў дырэктарам філіяла № 703 адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк» (г. Бабруйск); са снежня 2011 года начальнікам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк». Старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк».
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Дэлегат V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання, дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Бабруйска і Асіповіцкага раёна). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Узнагароды Узнагароджаны медалямі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», «75 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», юбілейнымі медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска, ААТ «ААБ Беларусбанк»Ананіч Віктар Міхайлавіч.
Ганаровы грамадзянін г. Бабруйска. Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі
Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання