Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская (, в. Лемяшы, Жытомірская вобласць, УССР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія У пачатку 1960-х гг. працавала мастаком на шклозаводзе «Чырвоны Май». Скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча ў 1967 годзеСанкт-Петербургская Государственная Художественно-промышленная Академия им. А.Л. Штиглица. Выпускники Кафедры Художественной керамики и стекла. У 1967—1984 гадах працавала на шклозаводзе «Нёман» у г.п. Бярозаўка Лідскага раёна. З 1984 года ў Санкт-Пецярбургу.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.

Творчасць Працуе ў гутнай тэхніцы, пераважна ў каляровым шкле. Сярод твораў: наборы посуду «Паўночныя матывы», «Карункі»; кампазіцыі «Дуброва», «Эцюд», «Сосны»; блюды «Мак і васількі», «Леў», «Коннік»; дэкаратыўныя камплекты «Вясна», «Ружы» і інш. Работы вылучаюцца выяўленчай вобразнасцю, сакавітасцю формаў.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Майстры мастацкага шкла Беларусі